Беларускі гурт Sož прэзентаваў кліп на сінгл Eras I Tanatas. Можна сказаць, што без Фрэйда не абышлося

Культура
Кадр з відэа "Эрас і Танатас".

Ужо сёння ў Варшаве распачынаецца Першы фестываль беларускага постпанку «Людзі Усходу. Беларуская зімняя хваля», на якім адныя з выступоўцаў — гомельскі калектыў Sož. На падзею ўжо не дастаць квіткоў, але ў якасці пэўнай кампенсацыі музыкі «Сожу» для тых, хто не трапіў на фэст, падрыхтавалі тэрапеўтычнае відэа на адзін з іх канцэртных баевікоў — хіт Eras I Tanatas.

У відэа, у якім у пэўным сэнсе не абышлося без Фрэйда як збіральнага вобразу, расказваецца адзін дзень з жыцця псіхааналітыка, да якога на прыём ходзіць беларускі панк-гурт. Што з гэтага атрымалася — можна ўбачыць у кліпе, рэжысёрам якога выступіў шатландскі кінематаграфіст Mike Baird.

Іронія з саміх сабе, панк і актуальныя эмацыйныя рэаліі, у якіх ужо не зразумела, што дапамагае — ці то музыка, ці то псіхатэрапія — пазнаць сябе ў героях кліпа, мяркуем, здольны кожны па абодва бакі мяжы (ці псіхатэрапеўтычнага стала).

Нагадаем, што Eras I Tanatas была напісана ў 2020 годзе, а відэа здымалася ў перыяд бягучых калядных святаў. Словам, «Эрас і Танатас кружаць па раёне».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: