Беларускі гурт «Пятля Прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»

У падтрымку новага беларускамоўнага альбома «Суперпазіцыя» і канцэртнага тура па Еўропе постпанкаўскі гурт «Пятля прыхільнасці» прадставіў публіцы новы кліп. Атмасфернае, светлае па настроі, нягледзячы на чорна-белую стылістыку, відэа ў рэжысуры Дар’і Каляды візуалізуе «Штосьці добрае» — кампазіцыю з новай плыткі калектыву.

У кліпе здымалicя: «Пятля Прыхільнасці», Liza Nieumiarzhyckaja, Ягор і Цімафей Ісмаілавы.

Нагадаем, што новы цалкам беларускамоўны альбом музыкантаў выклікаў дзіўную рэакцыю ў часткі расійскіх слухачоў калектыву. На гэту хвалю хэйту саліст гурта Ілья Чарапко-Самахвалаў адказаў, што не абавязаны апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны за мову, якую ён выкарыстоўвае, з’яўляючыся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Канцэртны тур рок-калектыву закране 16 гарадоў у 10 краінах.

Набыць квіткі на выступленні можна тут.

Слухаць новы альбом тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!