«Натхніўся беларускай саломкай у Нацыянальным мастацкім музеі, і атрымалася такая Зорна-саламяная серыя», — беларускі дызайнер Лёша Лімонаў так прадставіў у сваіх сацсетках згенераваную з дапамогай нейрасеткі калекцыю аб’ектаў Star Wars.
Лічбавыя аб’екты, якія адсылаюць да культавых абліччаў з франшызы Star Wars, выраблены з саломы. Напрыклад, шалом Дарта Вейдара нагадвае плецены кошык, выява Майстра Ёды дасылае да традыцыі мастацкага пляцення масак, астрамеханічны дроід R2-D2 «выкананы» ў больш брутальнай манеры злучэння саломкі буйного памеру.
![Беларускі дызайнер з дапамогай нейрасеткі згенераваў "Саламяныя Зорныя войны"](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/09/limonov3.jpg)
![Беларускі дызайнер з дапамогай нейрасеткі згенераваў "Саламяныя Зорныя войны"](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/09/limonov4.jpg)
«Я паспрабаваў пераасэнсаваць цудоўную самабытную нацыянальную тэхніку і стварыць серыю новых вобразаў», — распавёў пра сваю задумку Лёша Лімонаў выданню Сitydog.io.
Па яго словах, сучаснае поп-арт-мастацтва — гэта працэс пастаяннай перапрацоўкі, трансфармацыі, капіявання элементаў масавай культуры для таго, каб вырабіць новыя эмоцыі, вобразы і сэнсы.
![Беларускі дызайнер з дапамогай нейрасеткі згенераваў "Саламяныя Зорныя войны"](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/09/limonov6.jpg)
![Беларускі дызайнер з дапамогай нейрасеткі згенераваў "Саламяныя Зорныя войны"](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/09/limonov2.jpg)
Дызайнер не адмаўляецца ад ідэі ўвасобіць лічбавую серыю ў рэальныя аб’екты. З дапамогай таго ж 3D-прынтара.
Гэтаксама Лёша Лімонаў паспрабаваў паэксперыментываць са знакамітай працай Даміэна Херста «За любоў Госпада» — нагадаем, яна ўяўляе сабой чэрап чалавека, зроблены з плаціны і інкруставаны дыяментамі. Лёша стварыў лічбавыя рэплікі твора брытанскага мастака, выкананыя… гэтаксама ў саломе. Дызайнер мяркуе назваць серыю «Хутка Дажынкі».
![Беларускі дызайнер з дапамогай нейрасеткі згенераваў "Саламяныя Зорныя войны"](https://reformby.org/wp-content/uploads/2023/09/limonov10.jpg)
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: