Беларуская Рада культуры заклікае падтрымаць платформу аўтарскіх аўдыяэкскурсіяў па Беларусі, Літве і Польшчы — ULegend. На гэты момант яна рэалізаваная ў выглядзе тэлеграм-бота, з дапамогай якога можна падарожнічаць па некалькіх маршрутах у Мінску і Вільні.
Праект ужо працуе ў тэставым рэжыме. Там прадстаўлена 5 аўдыяэкскурсій па Мінску і Вільні.
Але для актывізацыі працы і маштабіравання праекта патрэбная падтрымка.
«Нас натхніў фармат free walking tour і жаданне незалежных вандровак па-беларуску, якія б маглі адбыцца ў любы час, — кажа прадстаўніца праекта Валерыя Чарнаморцава. — Магчымасць прагуляцца ў такім фармаце цяпер абмежаваная, але цікавасць да родных мясцінаў нікуды не знікла».
«Вядзецца не проста пра добры адпачынак. Беларусы ў Беларусі мусяць мець магчымасць атрымліваць адэкватную інфармацыю пра сваю гісторыю і спадчыну, пададзеную апантанымі людзьмі«, — тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік Цімафей Акудовіч.
За 9 месяцаў магістрата плануюць:
- распрацаваць і выпусціць праграму для тэлефонаў (выпуск мінімальнай працоўнай версіі – MVP);
- падтрымаць і распрацаваць новыя функцыі праграмы (квесты, новыя маршруты) пасля выпуску мабільнай праграмы;
- падтрыманне тэлеграм-бота да выпуску праграмы;
- дадаць новыя маршруты – прыблізна 12;
Далучыцца да магістрату можна тут.
Магістрат — гэта суполка ахвярадаўцаў, якія цягам пэўнага перыяду дамаўляюцца падтрымліваць праект беларускай справы вызначанай сумай грошай.
Гэта трэці магістрат, ініцыяваны Беларускай Радай культуры. Першым быў «Кнігаўка» — падтрымка выдавецтва «Янушкевіч», другім — «Спадчына», падтрымка падлеткавага клуба.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: