Летам 2023 года Беларуская Рада культуры заклікала падтрымаць платформу аўтарскіх аўдыяэкскурсіяў па Беларусі, Літве і Польшчы — ULegend. На гэты момант яна была рэалізаваная ў выглядзе тэлеграм-бота, з дапамогай якога можна падарожнічаць па некалькіх маршрутах у Мінску і Вільні.
Магістрат сабраў 30 удзельнікаў, якія цягам 9 месяцаў падтрымлівалі развіццё праекта.
Што атрымалася зрабіць за гэты час?
Падрыхтавана 12 аўтарскіх маршрутаў, якія дасяжныя бясплатна ў тг-боце; падрыхтавана 5 аўтарскіх маршрутаў, яны будуць дасяжныя платна толькі ў мабільнай праграме пасля рэліза; 12 гідаў і экспертаў прадаставілі або рыхтуюць свае маршруты для праекта проста цяпер; 900+ унікальных карыстальнікаў тг-бота на дадзены момант.
А самае галоўнае: была падрыхтаваная мабільная праграма, якая ўжо праходзіць тэставанні і хутка будзе дасяжная для ўсіх.
Сачыць за навінамі праекта можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram