Святлана Сафія Дземідовіч стала лаўрэаткай конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023.
Пра гэта мастачка напісала ў сацсетках. Прэмію аўтарка атрымала за графічную серыю «Паштоўкі мінулых часоў».
Прэмія Illustration Awards заснаваная універсітэтам Глостэршыра і праводзіцца пад эгідай Pittville Press. Штогод яна атрымлівае больш за 800 заявак з усяго свету. Адабраныя 60 прац аўтараў з розных краін будуць прадстаўлены ў некалькіх галерэях і на мерапрыемствах па ўсёй Вялікабрытаніі, уключаючы Лонданскі кніжны кірмаш, а таксама апублікаваныя ў штогодніку Cheltenham Illustration Awards 2023 года, які будзе распаўсюджвацца сярод выкладчыкаў і выдаўцоў па ўсім свеце.
Тэма сёлетняй выставы — «Узаемасувязь», акцэнт зроблены на візуальным аповедзе, які дае прастор уяўленню і паказвае магчымасці за межамі сённяшняга моманту.
Графіку Святланы Сафіі Дземідовіч можна паглядзець тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: