Беларуская мастачка Міла Котка адкрые выставу і ў Варшаве, і ў віртуальнай рэальнасці

Міла Котка, аўтарка бія-арт-іерогліфаў і арганізатарка знакамітага мінскага фестывалю Vulica Brasil, адкрывае выставу, якая пройдзе адначасова і ў рэальнасці, і ў VR-прасторы.

Выставу пад назвай ENDO-EXO мастачка вызначае як bio-art hybrid-media. У ёй яна даследуе пераход паміж Энда і Экза, унутраным і вонкавым, чужым і ўласным, штучным і натуральным, віртуальным і рэальным.

Падчас працы экспазіцыі плануецца Bio-Art медытацыя.

Куратары: Ксенія Тырсікава, Вольга Кліп.

Сцэнаграфія: Максім Крук

Віртуальная выстава адкрыецца тут.

У рэальнасці тут: Цэнтр экалагічнай адукацыі „Kamień”. Варшава, Wybrzeże Puckie, 1.

Час: 17.00

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!