Беларуская балерына Вікторыя Бурчак скончыла жыццё самагубствам

Маладая балерына Вікторыя Бурчак скончыла жыццё самагубствам. Пра гэта паведаміла журналістка Інэса Плескачэўская.

«Толькі што даведалася страшную — па-сапраўднаму страшную, таму што беззваротную — навіну: маладая артыстка беларускага балета Вікторыя Бурчак добраахвотна пайшла з жыцця», — напісала журналістка.

«І вось што я хачу сказаць усім, хто трапіў, як ім здаецца, у бязвыхадную сітуацыю. Усё ў жыцці можна выправіць, пакуль мы жывыя. Усё!

Галоўнае — выжыць. У любых абставінах — выжыць!

Я ведаю, пра што кажу. Я — дачка самазабойцы. Майму тату быў 41, а мне 14, калі ён вырашыў сысці. Я цяпер нашмат за яго старэйшая, і не было яшчэ такога дня, каб я яго не ўспомніла.

Усё маё жыццё склалася б інакш, калі б тата абраў жыццё. Сваё і маё», — напісала Інэса Плескачэўская.

Аб прычынах, па якіх дзяўчына скончыла жыццё самагубствам, журналістка не паведаміла.

Викторыя Бурчак была артысткай балета Вялікага театра Беларусі і ў прыватнасці рыхтавалася да прэм’ернага паказу балета «Иллюзии любви».

Інэса Плескачэўская таксама распавяла, што балерына заключыла дамову з выдавецтвам, хутка павінна была выйсці яе кніга «Адэта з кардэбалета».

Гэта гісторыя пра дзяўчынку-балерыну з загіпсаванай нагой (на самай справе пра саму аўтарку). «Кніга пра тое, што трэба верыць у сябе, нават калі ў цябе ніхто не верыць», — расказвала Вікторыя пра сваё выданне.

Вікторыя таксама мела адукацыю педагога-псіхолага і досвед працы з дзецьмі, і другі рукапіс яе кнігі — гэта энцыклапедыя для маленькіх артыстаў балета. Для праекта «ЛитUP» выдавецтва «Беларусь» выбралі «Адэту…».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.