Сёння ў Міністэрстве культуры адкрылася пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь» — вядомай праўладнай партыі, якая падтрымлівае курс Аляксандра Лукашэнкі. Старшыня аб’яднання і партыі Алег Раманаў упэўнены, што «мерапрыемства стане пачатковым этапам для шырэйшага прадстаўніцтва «Белай Русі» ва ўсіх установах культуры нашай краіны», паведамляе БелТА.
Цырымонія прыёму работнікаў ведамства ў шэрагі «Белай Русі» адбылася ў межах акцыі «Грамадзянская пазіцыя».
«Белая Русь» прапануе свае сэнсы, грамадзянска-патрыятычныя ідэі і ідэалы. І ва ўзаемадзеянні з работнікамі культуры працэс выхавання чалавека будзе значна больш эфектыўным», — цытуе агенцтва словы Алега Раманава на сустрэчы.
«Нам важна зберагчы пераемнасць пакаленняў, ва ўмовах беспрэцэдэнтных выклікаў захаваць і прымножыць традыцыі беларускага народа, працаваць і ствараць на карысць міру і жыццю ў суверэннай Беларусі. У нацыянальнай культуры і гістарычнай памяці любога народа сканцэнтраваны каласальныя духоўныя багацці. Гэта маральны стрыжань, дапамагае захаваць нацыянальную самабытнасць. Наша сустрэча сёння — гэта магутны старт для сур’ёзнага ўзаемадзеяння, у першую чаргу сапраўдных патрыётаў», — падтрымаў Алега Раманава міністр культуры Анатоль Маркевіч.
У шэрагі аб’яднання «Белая Русь» уступіў 51 работнік ведамства, канстатуе тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: