Вядомы беларускі перкусійны гурт Drum Ecstasy выступіць з канцэртамі ў Варшаве і Вільні. 1 лютага беларускія музыкі на чале з бяссменным кіраўніком Філіпам Чмыром граюць у варшаўскім клубе Potok (Potochka,14) , 2 лютага — у віленскім клубе Paviljonas (Pylimo, 21B).
Drum Ecstasy — калектыў, вядомы сваім эксперыментальным «шумавым» гучаннем. Гурт робіць музыку ў стылях індастрыял, нойз-рок, уолдбіт і драм-энд-бейс. Гэта сапраўднае урбан-драм-шоу, у якім выкарыстоўваюцца ударныя, бас-гітары, а гэтаксама «шліфавальныя машынкі, дрылі і іншыя электраінструменты».
Нагадаем, што за сваю ўжо больш чым дваццацігадовую гісторыю каманда выступала на самых разнастайных музычных фестывалях Еўропы і Азіі. Яны гралі на «разагрэве» ў The Prodigy, Marilyn Manson, Robert Plant & The Strange Sensation, Dub FX, Red Snapper ды іншых гуртоў і выканаўцаў; удзельнічалі ў такой глабальнай падзеі як Red Bull X-Fighters.
У новых шоу Drum Ecstasy абяцаюць правесці публіку па бітах і стылях — ад World Drums праз Break-Beat ды Hardstyle да New Latin.
Нагадаем, што летась музыкі выдалі новы альбом пад назвай Cut.
Білеты на канцэрты можна набыць тут і тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: