Асабістыя рэчы Васіля Быкава, ягоныя фотаздымкі і рукапісы можна будзе ўбачыць на юбілейнай выставе пісьменніка ў Празе

Культура
Асабістыя рэчы Васіля Быкава з архіву Сяргея Навумчыка. Фота: Сяргея Навумчыка.

Адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю Васіля Быкава, мае адбыцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі — Славянскай бібліятэцы 19 чэрвеня. У эскпазіцыі можна будзе пабачыць рэчы з праскай кватэры беларускага пісьменніка, ягоныя рукапісы, кнігі і фотаздымкі. У прыватнасці, экспантамі з уласнага архіву падзяліўся для праекта беларускі журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

Кубачкі кавы, тэлефон, рукапіс інтэрв’ю, кнігі — далёка не поўны пералік артэфактаў, якія спадар Сяргей прадставіў для выставы.

Сярод рэчаў з праскай кватэры Быкава — кубачкі (засталіся сьляды кавы), асадка, — падзяліўся тым, як выглядаюць экспанаты грамадскі дзеяч. — Тэлефон мой, але нейкі час Васіль Уладзімеравіч ім карыстаўся. Рукапіс нашага зь ім інтэрвью для ЛіМу ў 1990-м, тэкст выступу на III зьезьдзе БНФ зь ягонымі праўкамі, іншыя дакумэнты. А таксама — «Мёртвым не баліць» (Мюнхэн, 1965), і быкаўскія выданьні «Радыё Свабода». 

Асабістыя рэчы Васіля Быкава, ягоныя фотаздымкі і рукапісы можна будзе ўбачыць на юбілейнай выставе пісьменніка ў Празе
Фота: Сяргей Навумчык.
Асабістыя рэчы Васіля Быкава, ягоныя фотаздымкі і рукапісы можна будзе ўбачыць на юбілейнай выставе пісьменніка ў Празе
Фота: Сяргей Навумчык.

На сайце Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі — Славянскай бібліятэкі праект прэзентуецца наступным чынам:

«Васіль Быкаў (19.06.1924 – 22.06.2003) быў і застаецца адным з самых значных і чытаных беларускіх пісьменнікаў як на радзіме, так і за мяжой. Пры гэтым ён застаецца для беларусаў вялікім маральным аўтарытэтам. Па яго літаратурных творах ствараліся фільмы, спектаклі і нават балет. Большасць яго раманаў перакладзена таксама на чэшскую мову.

Як праціўнік рэжыму Лукашэнкі, апошнія гады жыцьця ён правёў пераважна за мяжой. Па запрашэнні Вацлава Гаўла ён таксама правёў некалькі месяцаў у Празе».

Асабістыя рэчы Васіля Быкава, ягоныя фотаздымкі і рукапісы можна будзе ўбачыць на юбілейнай выставе пісьменніка ў Празе
Афіша да выставы. Крыніца: сайт Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі.

Вядома, што выстава ладзіцца сумесна з Асветніцкім таварыствам «Скарына».

Працаваць яна будзе да 31 жніўня 2024 года.

Месца правядзення — Славянская бібліятэка ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі (Mariánské nám. 190/5). Для чытачоў інстытуцыі ўваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: