Незалежны архіў VEHA, які цягам ужо шасці гадоў займаецца зборам візуальнага матэрыялу пра паўсядзённасць беларусаў, адкрывае збор фатаграфій для пятага праекта. Будучая кніга мае назву «Руіны Беларусі» — і VEHA запрашае дасылаць фотаздымкі па тэме ў новую калекцыю.
Архіў VEHA бачыць сваёй задачай збор вернакулярнай (аматарскай) фатаграфічнай спадчыны, якая дазволіць больш аб’ёмна ўбачыць гісторыю паўсядзённасці беларусаў, абыходзячы фільтры афіцыйнага дыскурсу. Даследчыкі не толькі збіраюць архіў па розных тэмах, але аналізуюць і асэнсоўваюць дасланы матэрыял.
У даробку VEHA — ужо чатырыі кнігі-альбомы: «Найлепшы бок», «Дзявочы вечар», «Апошні фотаздымак», «Людзі лесу», якія фіксуюць традыцыі, іх трансфармацыю ў жыцці беларусаў на працягу ХХ стагоддзя. «Руіны Беларусі» — новая тэма, якая мусіць раскрыць не толькі завядзёнку суайчыннікаў — як людзі бавілі час у вандроўках, як успрымалі наваколле і помнікі, — тэма дае магчымасць даследаваць і жыццё замкаў, палацаў, маёнткаў, нават ландшафтаў беларускага краю.
«Думаем, што ў гісторыкаў і археолагаў есць нешта што можа падысці да серыі», — звяртаюцца даследчыкі.
VEHA просіць дасылаць тэматычныя фота, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года. Гэта могуць быць фотаздымкі вас ці вашых блізкіх, сяброў на фоне разбураных будынкаў.
- Таксама незалежны архіў аб’явіў данаборы на старыя серыі:
- Людзі лесу – чалавек абдымае/сядзіць на дрэве;
- Апошні фотаздымак – пахавальныя фота;
- Дзявочы вечар – вясельныя фота;
- Найлепшы бок – партрэт на фоне тканага дывана.
Збор адкрыты да 15 кастрычніка 2023.
Форма для адпраўкі фотаздымкаў — тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: