Арганізатары фестывалю TUTAKA шукаюць валанцёраў

Фестываль Tutaka, які пройдзе 12-14 ліпеня на Падляшшы, — гэта не толькі мастакі і гледачы, гэта таксама вялікая група выдатных добраахвотнікаў, без якіх фестываль ніколі б не паўстаў. Менавіта ўдзел валанцёраў спрыяе поспеху фестывалю.

Валанцёрам можа стаць любы паўналетні чалавек, незалежна ад наяўнага вопыту. Непаўнагадовы, які дасягнуў 16 гадоў, таксама можа далучыцца. Аднак у гэтым выпадку патрабуецца згода аднаго з бацькоў або законнага апекуна.

Валанцёры падтрымліваюць арганізатараў у іх працы, дапамагаюць артыстам, гледачам і ўдзельнікам семінараў у рамках пастаўленых задач. Валанцёры неабходныя, сярод іншага, для правільнага функцыянавання інфармацыйнага цэнтра, дапамагаюць з арганізацыяй семінараў, дыскусій, выступленняў, клапоцяцца пра мастакоў, а таксама дапамагаюць у падрыхтоўцы фестывальнай прасторы яшчэ да пачатку мерапрыемства і ва ўборцы пасля фестывалю.

Валанцёры патрэбныя ў перыяд з 6 па 18 ліпеня, таму просяць адзначыць у апытанні, у якія дні вы можаце далучыцца да каманды

А каб далучыцца, трэба запоўніць форму.

Фонд TUTAKA ў чацвёрты раз запар арганізуе фестываль, які называе галоўным усебеларускім пікніком. 12-14 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Падляшшы арганізатары фэсту збіраюць і паказваюць усё тое, што сёння прапануе незалежная беларуская культура.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.