Арган — Вольга Падгайская, меца-сапрана — Наталля Акініна: у Варшаве ў Царкве Святога Аляксандра адбудзецца канцэрт беларускіх музыкаў

Культура
Царкве Святога Аляксандра. Фота: Adrian Grycuk.

Асацыяцыя сучасных беларускіх кампазітараў «Vozdookh» з пачатку гэтага года ладзіць у Варшаве серыю канцэртаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага музычнага мастацтва. 30 ліпеня ў Царкве Святога Аляксандра на Плошчы Трох Крыжоў адбудзецца чарговы: і ў ім выступяць — слынная арганістка, кампазітарка Вольга Падгайская і оперная выканаўца, меца-сапрана Наталля Акініна.

Меца-сапрана Наталля Акініна раней працавала салісткай, а таксама кіраўніцай опернай трупы Тэатра оперы і балета ў Мінску. Выкладала спевы на кафедры вакалу Беларускай акадэміі музыкі. Наталля — лаўрэатка міжнародных конкурсаў, прэмій і фестываляў. Яна выступала ў Польшчы, Чэхіі, Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Тайландзе, Галандыі. Сёння музыка жыве ў Польшчы.

Кампазітарка, арганістка Вольга Падгайская — аўтарка шматлікіх арганных, оперных, сімфанічных, інструментальных, вакальна-інструментальных твораў, у прыватнасці, сімфанічнага сачынення, прысвечанага Марыі Калеснікавай — «Неба Марыі», оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», над якой акурат цяпер працуе Беларускі Свабодны Тэатр. Дзякуючы Вользе Падгайскай сучаснагая акадэмічная беларуская музыка становіцца больш чутнай у свеце.

Звяртаем увагу, што ў праграме канцэрта прагучаць творы беларускай аўтаркі ды яе калег — Віктара Кісценя, Канстанціна Яськова, а таксама сачыненні класікаў — італьянскага кампазітара Клаўдыа Мантэвэрдзі, немца Георга Фрыдрыха Гендэля.

Падкрэсліваецца, што падчас імпрэзы ў Царкве Святога Аляксандра, якая стала магчымай дзякуючы і падтрымцы ксяндза Вячаслава Барока, будзе арганізаваны добраахвотны збор на гуманітарныя мэты.

Час канцэрту: 30 ліпеня, 15.00.

Месца: Плошча Трох Крыжоў 10/14, Царква Святога Аляксандра.

Уваход вольны.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: