«Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча трапіла ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Культура

6 сакавіка мінскі Цэнтральны суд прызнаў «Апошнюю кнігу пана А.» Альгерда Бахарэвіча экстрэмісцкай літаратурай.

«Яшчэ адна мая кніга прозы пад забаронай. Да «Сабакаў» дадаўся пан А. — і цяпер яны крочаць разам па эўрапейскіх дарогах«, — напісаў літаратар у сваім фэйсбуку.

Альгерд Бахарэвіч паведаміў, што судовы працэс ініцыявала не якая-небудзь камісія, а фармаванне пад назвай ГУБАЗіК, які звярнуўся ў суд і ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем забараніць кнігу. Да пісьменніка патрапіў афіцыйны ліст (адрасаваны не яму), у якім паведамляецца, што «Апошнюю кнігу пана А.» праверылі на экстрэмізм «з дапамогай розных відаў экспэртызы і што прыкметы экстрэмізму ў ёй такія відавочныя, што і экспэртыза ніякая не патрэбная«.

«Што ж, тое, што яны называюць «экстрэмізмам», у кнізе і праўда ёсьць, — падвынікоўвае літаратар. — Мая свабода. Кнігу ўсе, хто хацеў, даўно прачыталі — яшчэ ў 2020-м (выд. «Янушкевіч-Вясна»). Хто не пасьпеў — купіў і прачытаў перавыданьне 2022 году (выд. «Вясна», Прага). Водгукаў на яе было вельмі шмат».

Праз месяц «Апошняя кніга пана А.» выйдзе ў нямецкім перакладзе ў Берліне і ў канцы красавіка будзе прэзентаваная на Лейпцыгскім кніжным кірмашы.

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама патрапілі асобныя нумары часопісаў «Архэ» і  «Нашай гісторыі» і каляндар «Не маўчы па-беларуску».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: