Antiwarcoalition.art адкрые ў Нью-Ёрку выставу, прысвечаную даследаванню суверэнітэту

Для Maenad Collective ў Нью-Ёрку Antiwarcoalition.art (Міжнародная кааліцыя дзеячаў культуры ў знак салідарнасці з Украінай) рыхтуе выставу SOVEREIGNTY REIMAGINED («Пераасэнсаваны суверэнітэт»), якая пройдзе 18-24 сакавіка. Выстава будзе зладжана ў супрацоўніцтве з нью-ёркскім куратарам і мастаком Алексам Фааро.

Пасля арганізацыі больш за дваццаць мерапрыемстваў па ўсёй Еўропе з моманту свайго стварэння ў пачатку 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, кааліцыя цяпер прадстаўляе сваё першае паўночнаамерыканскае шоу, прысвечанае пераасэнсаваннню суверэнітэту.

Інтэрнацыянальная каманда мастакоў спрабуе адказаць на пытанні: «Чым ёсць суверэнітэт?», «Чаму можна навучыцца, разабраць і пераналадзіць гэты шматгранны і часта супярэчлівы тэрмін?», «І як гэты працэс можа дапамагчы нам лепш зразумець яго абмежаванні і патэнцыйныя магчымасці?».

Мастакі: Аксана Чапялык /UA, Хелена Дэда і Алекс Фааро /US, Данііл Галкін /UA, Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка /BY, Жанна Кадырава /UA, Антон Крук /UA, Дана Кавеліна /UA Дар’я Майер /UA, Элтуран Мамадаў /AZ, Metasitu /GR, Уладзімір Міладзіновіч /RS, Марына Напрушкіна /DE, Валянціна Пятрова /UA, Яраслаў Пабежан /UA, Сергій Папоў /UA, Мікола Рыдный /UA, Ігар Шаўчук /NL

Куратарская група: Алекс Фааро, Максім Тымінько, Аляксандр Камароў.

Выстава будзе працаваць 18-24 сакавіка.

Адрас: Maenad Collective,46-55 Metropolitan Avenue Suite 305 Ridgewood NY 11385

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.