Анлайн, бясплатна і толькі тры дні… На YouTube пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха»

На YouTube-канале Belarus Free Theatre бясплатна пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха».

Нагадаем, што пастаноўку паводле рамана Уладзіміра Караткевіча паставіла трупа Беларускага Свабоднага тэатра. Прэм’ера адбылася 15 верасня на сцэне лонданскага «Barbican». Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субтытрамі.

«Дзікае паляванне караля Стаха» – сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі прымаюць удзел артысты з Беларусі і Украіны.

Галоўныя ролі ў пастаноўцы выконваюць зоркі сусветнага ўзроўню — Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.

Музыку напісала кампазітарка Вольга Падгайская, лібрэта стварылі Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, рэжысёры – Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дырыжор – Віталь Алексяёнак, харэографка – Марыя Сазонава.

Дзе: YouTube-канал Belarus Free Theatre

Калі: 22, 23 і 24 снежня а 18:00 (па варшаўскім часе)

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!