Нягледзячы на тое, што Абрам Багданаў, амерыканскі мастак-манументаліст, жывапісец і дызайнер, нарадзіўся ў Мінску, на музейных шыльдах нярэдка можна сустрэць надпісы «the Russian», «the Russian / American artist»
Абрам Багданаў нарадзіўся ў Мінску ў верасні 1888-га. Першыя 12 гадоў жыцця прайшлі ў Беларусі, тут Абрам пачаў маляваць і вучыцца, а дзіцячыя ўражанні засталіся з ім на ўсё далейшае жыццё. Потым сям’я мастака перабралася ў Нью-Ёрк.
У гады навучання ў школе Купэр-Юньён, Лізе студэнтаў-мастакоў, Нацакадэміі дызайну ды Архітэктурнай школе пры Калумбійскім універсітэце, Багданаў маляваў рэкламу для нью-ёркскіх часопісаў. Атрымліваў прызы на выставах, напісаў фрэскі для шэрагу навучальных установаў Нью-Ёрку.
Працы Багданава захоўваюцца ў музеях і галерэях ЗША ды Еўропы.
Тут — аргументацыя, чаму Абрам Багданаў — і беларускі мастак таксама.
А тут — шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання творцы.
Нагадаем, што Беларуская Рада культуры ў сваім праекце #art_born_Belarus просіць накіроўваць лісты ў сусветныя музеі з просьбай пазначаць дакладнае месца паходжання аўтараў і артэфактаў беларускага паходжання.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram