Афіцыйны Купалаўскі даў майстар-клас у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» — фотафакт

Культура
Фота: тг Міністэрства культуры.

Афіцыйны Купалаўскі тэатр даў майстар-клас у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства». Фотаздымкамі з падзеі падзяліўся тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Майстар-клас правялі народная артыстка Беларусі Тамара Міронава, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў.

У межах выступлення Марыя Захарэвіч распавяла гісторыю спектакля «Паўлінка», а Уладзімір Рагаўцоў і Тамара Міронава выканалі маналогі са спектакляў «Напісанае застаецца» паводле п’есы Алеся Петрашкевіча і «Вечар» паводле вядомага твора Аляксея Дударава.

Афіцыйны Купалаўскі даў майстар-клас у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» — фотафакт
Фота: тг Міністэрства культуры.
Афіцыйны Купалаўскі даў майстар-клас у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» — фотафакт
Фота: тг Міністэрства культуры.
Афіцыйны Купалаўскі даў майстар-клас у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» — фотафакт
Фота: тг Міністэрства культуры.

Адзначаецца, што з ветлівым словам на мерапрыемстве выступіў міністр культуры Руслан Чарнецкі і мастацкая кіраўніцы Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава.

Афіцыйны Купалаўскі даў майстар-клас у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» — фотафакт
Скрыншто з відэа Міністэрства культуры.

Гэтаксама ў ходзе праграмы маладыя артысты прадставілі музычныя сцэны са спектакля «Паўлінка».

«Марафон адзінства» — прапагандысцкая акцыя, якая зараз праходзіць у Мінску, у ходзе якой адбываецца вялікая колькасць мерапрыемстваў у падтрымку дзеючай улады.

Афіцыйны Купалаўскі даў майстар-клас у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» — фотафакт
Фота: тг Міністэрства культуры.

Міністр культуры Руслан Чарнецкі назваў яе «чароўнай».

«[…]Мы жывем у вельмі цікавы час. І гэтая акцыя дае магчымасць стаць бліжэй адзін да аднога, адчуць тое плячо, на якое можна абаперціся, спіну, якая цябе прыкрые. І я хачу падзякаваць усім, хто мае дачыненне да гэтага маштабнага праекта. Гэта ўнікальная, незвычайная і, не пабаюся гэтага слова, чароўная акцыя. Яна дорыць адчуванне спакою, стабільнасці. У паветры літаральна лунае, што ўсё ў нас будзе добра», — падзяліўся з журналістам «СБ» сваім меркаваннем Руслан Чарнецкі.

«Геній — той, хто прыдумаў гэтую акцыю. Яна сапраўды аб’ядноўвае нас. І паказвае, якой стала краіна за апошнія 30 год», — выказала свае захапленне прымусовым праектам Вольга Няфёдава.

Афіцыйны Купалаўскі даў майстар-клас у межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» — фотафакт
Майстар-клас артыстаў Купалаўскага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Фота: тг Міністэрства культуры.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: