Адукацыйны праект «Васьміног» шукае падрадчыка для стварэння відэаролікаў пра сучасную беларускую культуру.
Трэба распрацаваць і зняць серыю з 15 адукацыйна-забаўляльных відэа (па 10-15 хвілін кожнае) пра здабыткі сучаснай беларускай культуры. Удзельнікамі міні-лекцый могуць стаць паважаныя асобы, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам.
Відэаролікі прызначаны для падлеткаў-беларусаў 15-18 гадоў і сем’яў у эміграцыі, зацікаўленых ў захаванні беларускай ідэнтычнасці.
Заяўкі прымаюцца да 20.01.2024 (уключна).
Арганізатары чакаюць наступныя дакументы:
- Канцэпцыя відэаролікаў (кароткае апісанне ідэй да 15 серый);
- Каштарыс;
- CV выканаўцаў.
Прапановы трэба дасылаць на электронны адрас [email protected]
Падрабязней на сайце «Васьмінога».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
У мастачкі і даследчыцы Лесі Пчолкі выйшла «адкрытая» кніга пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу 16:46
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: