Кінапаказ конкурснай праграмы беларускіх фільмаў IX фестывалю «Нефільтраванае кіно» пройдзе ў Вільні 3 мая ў крэатыўнай прасторы Create Cuture Space.
Назва фестывалю «Паміж пошукамі, надзеяй і клаустрафобіяй».
Праграма фестывалю:
- Аднойчы была зямля (рэж. Кірыл Халецкі);
- Мікалай (рэж. Уладзіслаў Санаценка);
- Ціхаходкі: Damage Supressor (рэж. Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая);
- Смеццевая галава (рэж. Юрый Сямашка);
- Патэнцыял (рэж. Вераніка Кандраценка);
- Клаўстрафобія (рэж. Валеры Карышаў);
- Палон (рэж. Рыта Ціхановіч)
Агульны працяг фільмаў — 87 хвілін.
Фільмы суправаджаюцца англійскімі субцітрамі.
Больш падрабязна пра фільмы праграмы можна пачытаць тут.
Фестываль «Нефільтраванае кіно» з’явіўся як адгалінаванне міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно Сinema Perpetuum Mobile і праводзіўся ў Мінску на розных пляцоўках. Дзявяты незалежны кінафорум, што спецыялізуецца на неканвенцыйным кіно, павінен быў прайсці 24 — 26 сакавіка ў Мінску, аднак Міністэрства культуры адмяніла яго.
Калі: 03.05/19:00
Дзе: Create Culture Space, Вільня, Karmelitų gatvė 5
Уваход на фестываль па данатах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: