Адкрылі першую чаргу рэканструкцыі палацава-паркавага комплексу «Свяцк»

Культура
Свяцкі палац. Фота: vgr.by

Пасля рэканструкцыі і частковай рэстаўрацыі палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Свяцк адкрылі першую чаргу аб’екта, перадае карэспандэнт БелТА.

Свяцкі палацава-паркавы комплекс — матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь 2-й катэгорыі. Ён быў пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака з Вероны на заказ прадстаўнікоў магнацкага роду Валовічаў у 1779 годзе і меў рысы ранняга класіцызму. Канчаткова палацавы ансамбль склаўся ў пачатку XIX стагоддзя, калі былі пабудаваны бакавыя флігелі, якія злучаліся з палацам паўцыркульнымі галерэямі.

Дзякуючы рэканструкцыі цалкам адноўлены знешні выгляд, праведзены ўнутраныя работы ў флігелях і галерэях палаца. У склад комплексу ўвайшлі гасцініца з камфартабельнымі нумарамі для размяшчэння 58 чалавек, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выстаў, канферэнцый і прэзентацый. Першых гасцей комплекс прыме ў канцы мая.

Раней былі ачышчаны сажалкі ад глею, праведзена санітарная ўборка вакол вадаёмаў, завершаны работы па рэканструкцыі водапрапускных збудаванняў, шлюза, добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол сажалак. У акультурванне лесапаркавай зоны ўнеслі ўклад і ўдзельнікі сімвалічнага адкрыцця палацава-паркавага комплексу: на тэрыторыі з’явілася алея з 15 ліп.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: