Адкрыццё студыі Яны Шостак адбудзецца на выставе «Слёзы шчасця» ў польскім музеі сучаснага мастацтва Захэнта

7 чэрвеня ў Нацыянальнай мастацкай галерэі Захэнта бярэ старт выстава «Слёзы шчасця», на якой маштабна будзе прэзентавана калекцыя варшаўскага музея сучаснага мастацтва. Сярод падзей імпрэзы — адкрыццё майстэрні Яны Шостак — беларускай-польскай мастачкі, вядомай перформансамі «Хвіліна крыку», «Papa call me», грамадскай дзяячкі, палітыка. У ліку іншых мастакоў-хэдлайнераў заяўлены і яе ўдзел.

«Для каго створаны выставы? Чые гісторыі яны распавядаюць, а хто ў іх не прадстаўлены і адчувае сябе недарэчна ў мастацкай галерэі? Якую ролю сёння павінна адыгрываць гэтая інстытуцыя і на якія патрэбы яна павінна адказваць?» — акрэсліваюць адпраўныя пытанні для канцэпцыі выставы ў Захэнта.

У выставачным выказванні будуць прадстаўлены некалькі дзясяткаў твораў апошніх дзесяцігоддзяў, у тым ліку, ключавыя для гісторыі польскага мастацтва і звязаныя з пераломнымі падзеямі ў гісторыі галерэі.

«Некаторыя з іх выклікалі скандалы, бо закраналі табуяваныя тэмы, напрыклад, хваробы, старасць ці інваліднасць. Як іх успрымаюць сёння? — раскрываюць ідэю праекта куратары. — Выбраныя творы і іх сучасныя інтэрпрэтацыі, а таксама актуальныя каментары як мастакоў, так і гледачоў адлюстроўваюць змены ў сацыяльнай адчувальнасці, якія адбыліся за гэтыя гады. Яны таксама паказваюць важную ролю сучасных мастацтваў і культурных інстытутаў у працэсе вяртання голасу сацыяльным групам, якія былі яго сістэмна пазбаўлены.

Выстава задумваецца як прастора, у якой актыўнасць гледачоў і перфарматыўная праграма адыгрываюць не менш важную ролю, чым прадстаўленыя творы. Сваімі дзеяннямі запрошаныя мастакі ўступаюць у дыялог з выбранымі творамі і паказваюць на магчымасць альтэрнатыўнага наведвання галерэі».

Важна, што ў гісторыю польскай галерэі ўпісана імя мастачкі з Гродна Яны Шостак.

На праектам «Слёзы шчасця» працавала каманда куратараў: Марыя Брэвіньска, Міхал Яхула, Катажына Каладзей-Падсядла, Ёанна Кордзяк. Куратарскае супрацоўніцтва: Джэс Лукаўска. У выставе задзейнічаны творы каля сарака мастакоў.

Наведаць праект можна будзе да 15 верасня 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!