«Ад кожнага твора ідзе залатое рэха»: у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Валянціны Шобы «Калядныя карункі»

Культура
Фрагмент графічнага аркуша з серыі «Упрыгожванні на Каляды». Фота: Reform.by

22 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы. «Карункі» атрымаліся сапраўды каляднымі – графічныя аркушы крохкія, але збалансаваныя. І вельмі тонкія па гучанні – ад кожнага твора ідзе залатое рэха.

«Ад кожнага твора ідзе залатое рэха»: у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Валянціны Шобы «Калядныя карункі»

Увесну Валянціне прапанавалі зладзіць выставу да зімовага свята ў доўгай пераходнай галерэі музея, і напрыканцы снежня аўтарка прывезла з Гродна 99 твораў. Некаторыя з іх зусім маленькія – з гэтых квадрацікаў яна складае кампазіцыі пад назвай «Зімовыя домікі», ёсць і вялікія – з цыклу «Дванаццаць». Дванаццаць – гэта нібыта пра месяцы, але ў герметычным аўтарскім свеце поры года, як і ўсё астатняе, не падначальваюцца логіцы рэальнасці, а праяўляюць сваю сутнасць па іншых, мастацкіх, законах.

Большасць прац аб’яднаны агульнай назвай – «Упрыгожанні на каляды». Значную частку іх насяляюць конікі.

«Ад кожнага твора ідзе залатое рэха»: у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Валянціны Шобы «Калядныя карункі»

Конік для Шобы – матрыца, куды яна змяшчае ўсе рэчы свету. Аднойчы знайшоўшы гэтую форму, яны давяла яе да такой дакладнасці, што нарасціла вакол асаблівы сусвет. А магчыма, што сам мастакоўскі сусвет нарадзіў свае ўласныя архетыпы – коніка, маладзік і поўню, дом, птушку, дрэва  і складаныя карункі на паверхні яе графікі. Конікаў-месяцаў, гэты дзіўны сімбіёз жывой істоты і касмічнага цела, насычанага ў беларускай традыцыі магутнай семантыкай, мастачка змяшчае ў аркушы з назвай «Зімовыя домікі» ці, напрыклад, «Восеньскія домікі», у залежнасці ад сезона, – там палова дамкоў, а палова месяцовых конікаў.

«Ад кожнага твора ідзе залатое рэха»: у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Валянціны Шобы «Калядныя карункі»

«Ад кожнага твора ідзе залатое рэха»: у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Валянціны Шобы «Калядныя карункі»

Паверхня яе графічных твораў нагадвае эмаль ці маёліку – мастачка выцягвае выяву з плоскасці і ператварае ў рэльеф, які нібы вышываецца ці выплятаецца карпатлівай аўтарскай тэхнікай. Нездарма яна называе гэтыя працы «каляднымі карункамі»: працэс іх стварэння – упартае, паслядоўнае ўплятанне сэнсаў у кожны сантыметр аркуша, тут за кожным завітком узору, за пяшчотным і тонкім вобразам ­– жывая пульсуючая матэрыя ўнутранага жыцця.

«Ад кожнага твора ідзе залатое рэха»: у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Валянціны Шобы «Калядныя карункі»
Фрагмент.

Па колеры выстава, на першы погляд, таксама вельмі калядная – дамінуюць чорны, залаты – колеры пячоры і зоркі, хоць глыбокае містычная гісторыя не вырашаецца мастачкай напрамкі. Яна ніколі не ходзіць напрамкі, таму шэры няўлоўна бярэ сваё. Узмоцнены акцэнтамі чырвонага, гэты колер прыцемкаў ці наадварот – світання дадае гэтым працам крохкасці, пяшчоты і вечаровай прыцішанасці. Такое яно цяпер, гэтае свята.

З цыклу "Дванаццаць"

Выстава працуе да 23 студзеня 2023 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: