Абвешчаны новы збор прац украінскіх і беларускіх пісьменнікаў для праекта #FreeAllWords

Культура

Праект #FreeAllWords адкрывае другі сезон і запрашае да ўдзелу ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і беспрэцэдэнтных палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Ініцыятыва #FreeAllWords заснаваная Еўрапейскай радай пісьменнікаў (EWC). Для праекта працуюць перакладчыкі — носьбіты 13 моў Еўропы, і гэтае кола пастаянна пашыраецца. #FreeAllWords асуджае злачынствы расійскай дзяржавы ва Украіне і ставіць на мэту пазнаёміць еўрапейскую аўдыторыю з творчасцю ўкраінскіх і беларускіх аўтараў у час жахаў вайны і рэпрэсій.

Праект праводзіць адбор прац на конкурснай аснове. Для ўдзелу запрашаюць дасылаць тэксты (не болей за 7 тысяч знакаў з прабеламі) з пазначкай «аўтар/аўтарка» на адрас: [email protected]. Прымаюцца як вершы, так і проза.

У першую чаргу разглядаюцца тэксты, якія адпавядаюць тэме праекта і на якія аўтар мае эксклюзіўныя правы (не перададзеныя трэцяй асобе). Адбор тэкстаў ажыццяўляе адмысловае журы, якое складаецца з прадстаўнікоў пісьменніцкіх і перакладчыцкіх арганізацый Украіны, Літвы і Беларусі. Пасля перакладу на еўрапейскія мовы творы размяшчаюцца на сайце праекта, а з аўтарамі заключаюцца адпаведныя дамовы на не эксклюзіўнае аўтарскае права. Аплата ажыццяўляецца за кожны пераклад аўтарскіх тэкстаў на новую замежную мову.

Паколькі праект ставіць сваёй мэтай папулярызацыю аўтараў і іх творчасці, прадугледжваецца, што творы будуць друкавацца ў прэсе і размяшчацца на некамерцыйных партнёрскіх рэсурсах той краіны, на мове якой здзейснены пераклад.

Праект #FreeAllWords існуе ўжо болей за год, за гэты час больш за 130 тыс. слоў украінскіх і беларускіх аўтараў былі перакладзены на 13 моў — дацкую, англійскую, фінскую, французскую, нямецкую, венгерскую, італьянскую, латышскую, літоўскую, нарвежскую, партугальскую, румынскую і іспанскую.

Кантактная група праекта #Freeallwords — [email protected]

Падрабязней пра праект можна даведацца на сайце праекта #Freeallwords.

Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers’ Council (EWC) — федэрацыя, у якую ўваходзяць 46 пісьменніцкіх і перакладчыцкіх арганізацый з 30 краінаў Еўразвязу, а таксама Беларусі, Ісландыі, Нарвегіі, Турцыі і інш. Агулам Рада прадстаўляе інтарэсы каля 160 000 аўтараў, якія ствараюць тэксты на 31 мове.

Партнёры праекта: Аб’яднанне аўтараў і перакладчыкаў Швейцарыі (Authors and Translators of Switzerland (A*dS), Саюз пісьменнікаў Нарвегіі (Forfatterforbundet), Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Літоўскі саюз пісьменнікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: