Абвешчаны кароткі спіс прэміі «Дэбют»

Культура

Журы зацвердзіла кароткі спіс намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

У конкурсе ўдзельнічаюць дэбютныя мастацкія кнігі, напісаныя ці перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе ў 2021 і 2022 гадах.

На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць:

  • Канстанцін Касяк. Самаізаляцыя. – Электронная кніга, 2022.
  • Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? – Выдавецтва «Кнігазбор», 2020.
  • Антось Уласенка. Новая зямля: Куканія. – «Издательские решения», 2021.

На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца:

  • Алена Карп за пераклад з французскай мовы кнігі Маржан Сатрапі «Персеполіс». – Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.
  • Яўген Папакуль за пераклад са старажытнаісландскай мовы «Эды Сноры Стурлусана». – Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021.
  • Андрэй Строцаў за пераклад з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса. Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян. − Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2022.

Прэмію “Дэбют” у галіне паэзіі за 2021-2022 гады вырашана не ўручаць.

У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў: літаратуразнаўца Ульяна Верына; пісьменніца Святлана Курс; паэт і перакладчык Уладзімір Лянкевіч; паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры Андрэй Хадановіч; паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева.

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснавана ў 2010 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Яна ўручаецца ў намінацыях “Паэзія”, “Проза”, “Мастацкі пераклад” за найлепшыя дэбютныя кнігі, выдадзеныя па-беларуску.

У гэтым годзе суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: