Абрынулася сцяна корпуса бернардзінскага кляштара ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна

Главное
Разбураны кляштар у вёсцы Селішча. Фота: заброшеннаябеларусь.

Касцёл Св. Веранікі і кляштар у вёсцы Селішча, будаўніцтва якіх распачалі бернандзінцы ў 1726-м, былі моцна пашкоджаны пасля Другой сусветнай вайны. Была разбурана адна з вежаў, згарэў манастырскі корпус, згублена ўнутранае ўбранне. Пасля заканчэння вайны будынкі не аднаўляліся і працягвалі разбурацца.

Літаральна 2 тыдні таму там паваліліся рэшткі сцен жылога корпуса кляштара бернардзінцаў, — паведамляе канал «заброшеннаябеларусь».

Абрынулася сцяна корпуса бернардзінскага кляштара ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна
Першапачатковы выгляд касцёла і кляштара ў вёсцы Селішча. Фота: заброшенаябеларусь.

Спробы аднаўлення былі. Нават прыязджаў хтосьці з каталіцкай дыяцэзіі вырашаць пытанне. Аднак па прычыне адсутнасці даху, ад ідэі адмовіліся.

Комплекс уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 212Г000807), — удакладняе тэлеграм-канал «Спадчына», — але ніякіх дзеянняў па яго кансервацыі дагэтуль не прадпрынята.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: