«Новая зямля» — у Беластоку адкрываецца новы беларускі хаб

Культура
Фота: facebook.com/novajaziamlia.

Беларускі хаб пад прыгожай назвай «Новая зямля» адкрываецца ў Беластоку трэцяга снежня. «Гэта супольная пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў ды актывістаў Беластока», — пазначаецца на яго старонцы ў сацсетках.

«Новая зямля» зарэгістравана як недзяржаўная арганізацыя ў Польшчы 30 верасня 2022 года. Сваёй місіяй хаб бачыць развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку. Сярод асноўных кірункаў дзейнасці — адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы.

Адрас новай пляцоўкі — Беласток, вул. Вышынскага, 6A / ul. Wyszyńskiego, 6A.

На адкрыццё «прасторы вольных беларусаў» — так пазіцыянуе сябе хаб — усіх запрашаюць 3 снежня а 14:00 гадзіне.

Адзначым, што гэта ўжо другая новая пляцоўка, што адчыняе свае дзверы для беларусаў за апошні квартал. У лістападзе ў Вільні адкрылася CreateCulture Space — культурніцкая прастора з каворкінгам для падтрымкі суайчыннікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: