Пайшоў з жыцця беларускі паэт і перакладчык Ян Чыквін

Культура
Фота: racyja.com.

Памёр Ян Чыквін — рэдактар выдавецкай серыі «Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», часопіса «Тэрмапілы», паэт і перакладчык з Падляшша, ганаровы сябра Беларускага ПЭНа.

Літаратар нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Дубічы-Царкоўныя каля Гайнаўкі на Беласточчыне. У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, працаваў навуковым супрацоўнікам філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, быў выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта і ўніверсітэта ў Беластоку.

Ян Чыквін быў сябрам шматлікіх таварыстваў —  Польскага таварыства русістаў (з 1969), Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1970), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 1991). Ён — прэзідэнт Беларускага літаратурнага таварыства «Белавежа» з 1989 года.

Аўтар зборнікаў паэзіі: «Іду» (1969), «Святая студня» (1970), «Неспакой» (1977), «Светлы міг» (1989), «Кругавая чара» (1992), «Свет першы і апошні» (1997), «Крэйдавае кола» (2002). Аўтар манаграфій «Афанасій Фет: гістарычна-літаратурнае дасьледаваньне» (1984), «Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа» (1997) .

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: