Каманда праекта Social Camp пад кіраўніцтвам Гётэ-Інстытута ў Варшаве распрацавала адмысловыя праграмы навучання, ментарынгу і падтрымкі праектаў для беларусаў і беларусак.
Праект складаецца з дзвюх праграм:
Першы раўнд рэгістрацыі на адукацыйныя курсы і ментарынг завяршаецца сёння – 13 лістапада 2022 года. Прапануюць абраць праграму па душы і запісацца праз адмысловыя формы рэгістрацыі.
Social Camp задумваўся як праект падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і рэалізуеццца ў супрацоўніцтве з беларускай экспертнай камандай.