Два гады таму, у ноч з 11 на 12 лістапада, быў забіты Раман Бандарэнка.
Забойцы маладога мастака дасюль не пакараныя.
Героі не паміраюць – іх памятаюць і прысвячаюць ім песні і мастацкія творы. Беларуская дыяспара з ўсяго свету зняла відэа ў памяць пра Рамана Бандарэнку.
У ім беларусы з розных гарадоў свету перадаюць адно аднаму свечку ў памяць пра Рамана. «Мы не даруем» – гэтымі словамі заканчваецца сусветны ланцуг памяці і салідарнасці. А напрыканцы згадваюцца ўсе забітыя і закатаваныя падчас пратэстаў і турэмнага зняволення ў 2020–2021 гадах: «Мы ніколі не павінны забыцца на смерць Рамана і не маем права супакоіцца, пакуль яго забойцы не будуць пакараныя справядлівым судом. Вечная памяць забітым!» – такімі словамі суправаджаецца відэа.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
В Житомирской области завершили строительство фортификационных сооружений на границе с Беларусью 20:49
Лавров прибыл в Брест 20:08
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: