Сёння спаўняецца два гады з дня гібелі Рамана Бандарэнкі.
Забойства маладога чалавека ва двары амаль уласнага дома — на Плошчы Перамен — моцна ўзрушыла беларускае грамадства ў 2020 годзе. Не адпускае беспакаранасць гэтага злачынства і да гэтай пары. Учынак Рамана, якому на той момант быў 31 год, натхніў многіх музыкаў, творцаў на вершы і песні.
Reform.by сабраў некаторыя з іх.
Раман Бандарэнка і яго слынная фраза «Я выхожу» стала гісторыяй кожнага беларуса.
Адным з самых моцных музычных выказванняў у памяць Рамана Бандарэнкі можна назваць песню беларускага музыкі Аляксандра Памідорава «Я Выхожу». Музыка напісаў кампазіцыю амаль адразу пасля ашаламляльнай звесткі аб смерці маладога мастака. Гэта відэа ён выклаў у сеціва 13 лістапада 2020 года. У музыкі падчас выканання песні дрыжыць голас.
Тут можна паслухаць «Я Выхожу», запісанай у складзе гурта.
17 лістапада 2020 года Ганна Шаркунова падзялілася песняй «Рисунки на стене». Кліп на кампазіцыю, музыку да якой напісала сама Ганна, вершы — Уладзімір Кубышкін, з’явіўся на Ютуб-канале беларускай спявачкі.
Нечакана не засталіся абыякавымі да трагедыі беларусаў музыкі расійскага гурта «Танцы минус». У снежні 2020 года яны выклалі ў сеціва кліп на песню «За шагом шаг».
У 2021 годзе музыкі Fromm Savoque і Уладзіслава выпусцілі да Дня Волі кліп «Я выхожу», які прысвяцілі Раману Бандарэнку.
А ў чэрвені 2021 года на канале «Libertas Belarus» з’явілася відэа на песню Леанарда Коэна Hallelujah — «Выхаджу я». Аўтары словаў кампазіцыі і яе выканаўцы, на жаль, невядомыя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: