Буйны праект Саюза мастакоў – V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва “ДЭКАРТ- 22” – адкрыўся 10 лістапада ў Палацы мастацтва. У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал, створаныя за апошнія тры гады.
У рамках “ДЭКАРТ- 22” у Палацы таксама працуе юбілейная выстава Валерыя Калтыгіна, выстава мастацкага шкла па выніках сімпозіума на шклозаводзе “Нёман”.
Трыенале працягне сваю працу на некалькіх выставачных пляцоўках Мінска.
10.11. – V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва “Дэкарт-22”. Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтва”.
11.11. – Выстава “Лічбы” Маргарыты Шчамялёвай. Гарадская галерэя твораў Л. Д. Шчамялёва. Адкрыццё ў 18.00.
15.11. – Выстава памяці Ларысы Густавай, Уладзіміра Лісавенкі, Алы Непачаловіч. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Адкрыццё ў 17.00.
16.11. – Выстава скульптурнай керамікі “Terracota”. Арт-гасцёўня “Высокае месца”. Адкрыццё ў 18.00.
23.11. – Выстава керамікі “Па-за часам часу”. Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Адкрыццё ў 18.00.
24.11. – Выстава “Несучаснае мастацтва” Мікалая Байрачнага і Юрыя Гудзіновіча. Гарадская галерэя твораў Л. Д. Шчамялёва. Адкрыццё ў 18.00.
29.11. – Выстава “Калядная казка” Веры Блінцовай і Любові Кірылавай. Галерэя “Мастацтва” Беларускага саюза мастакоў. Адкрыццё ў 18.00.