Бюджэт на культуру ва Украіне павялічылі на 235 мільёнаў грывень

Трэцяга лістапада Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні дзяржаўны бюджэт на 2023 год.

Міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Ткачэнка паведаміў, што нягледзячы на вайну, сфера культуры будзе прафінансавана ў неабходным аб’ёме, бюджэт на яе быў павялічаны на 235 млн грн.

«Галоўная мэта бюджэту ваеннага становішча – гэта перамога. Але акрамя таго, што 43% усіх сродкаў (больш за 1 трлн грн) выдзелена на войска і бяспеку Украіны, каб забяспечыць неабходным нашых герояў на фронце, дзяржава вылучае сродкі на культурны і інфармацыйны фронт. Мы захавалі фінансаванне ўстаноў культуры – тэатраў, музеяў, бібліятэк, калектываў. Нягледзячы на вайну, культура будзе прафінансавана ў неабходным аб’ёме. І мы сапраўды павялічылі бюджэт на культуру на 235 млн грн, у тым ліку для ўкраінскага культурнага фонду і ўкраінскага Інстытута кнігі«, – напісаў міністр у сваім фэйсбуку.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!