Затрыманы магілёўскі музыкант Аляксей Варанцоў

Супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ (Магілёў) затрымалі музыканта Аляксея Варанцова. Дома ў мужчыны быў праведзены ператрус. Верагодней за ўсё, на яго складзены пратакол па арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY» праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Магілёве.
Аляксей – бубнач і гітарыст, граў у гуртах bez.not, Wonder Spak і іншых.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!