Маргарыта Ляўчук прадала карціну, намаляваную сваімі валасамі

Культура
Фота: TikTok Маргарыты Ляўчук. Фрагмент відэа.

Спявачка Маргарыта Ляўчук намалявала карціну, выкарыстаўшы замест пэндзля свае валасы, і прадала яе на аўкцыёне за 600 долараў.

Атрыманыя грошы, паведамляе Беларуская Рада культуры, будуць перададзеныя родным палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.

Карціну набыў айцішнік, які выехаў з Беларусі ў 2021 годзе.

“Карціну набыў, бо, па-першае, падабаецца Марго і яе творчасць, а па-другое — гэта мой данат на падтрымку сям’і Алеся [Пушкіна] і беларускай культуры ўвогуле. Сябры, падтрымлівайце беларусаў і беларускую культуру, захоўвайце мову — і ўсё будзе добра!” — пракаментаваў ён сваю пакупку.

Маргарыта Ляўчук прадала карціну, намаляваную сваімі валасамі
Алесь Пушкін. Палатно, кроў мастака. 1989.

Дарэчы, падобную карціну мастак Алесь Пушкін намаляваў яшчэ у 1989 годзе – сваёй крывёй. На ёй таксама нацыянальны сцяг. І хоць з цягам часу карціна страціла колер, аднак такога кшталту палітычныя жэсты, на жаль, па-ранейшаму застаюцца  актуальнымі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: