Канадская навукова-даследчая лабараторыя Wzmh Architects распрацавала зборна-модульную сістэму для хуткага ўзнаўлення тысяч будынкаў па ўсёй Украіне, якія былі часткова або цалкам разбураныя падчас вайны, – піша suspilne.media.
Праект называецца «Speedstack», ён можа рэалізоўвацца ў некалькі этапаў. Усё залежыць ад ступені пашкоджанняў – калі дом разбураны толькі часткова, то замена модуля будзе адбывацца адносна проста, бо праект распрацаваны для блокавых дамоў.
План аднаўлення такі: пасля расчысткі знішчаных секцый на іх месца змесцяць бетонныя модулі. Канструкцыі ўжо будуць мець убудаваныя інжынерныя камунікацыі – іх трэба толькі падлучыць да наяўнай інфраструктуры дома.
![Канадскія архітэктары прапанавалі рашэнне для хуткага аднаўлення ўкраінскіх гарадоў](https://reformby.org/wp-content/uploads/2022/10/a-solution-to-reimagine-how-urban-areas-in-war-can-be-rebuilt_30-1200x675.jpg)
Пасольства Украіны ў Канадзе ўжо ўхваліла канцэпцыю. У далейшым лабараторыя плануе супрацоўнічаць з украінскім урадам.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: