У Марыі Мартысевіч выходзіць чарговая кніга вершаў. Пра гэта паэтка паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Зборнік «Водападзел» змяшчае творы, напісаныя з 2006 па 2021 гады. «Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка», – паведамляецца ў анатацыі да кнігі.
Аўтограф-сесія адбудзецца 5 кастрычніка, 18:30-20:00 у Варшаве, у Беларускім моладзевым хабе (Plac Konstytucji, 6).
У кнізе крыху больш за 100 вершаў. Наклад крыху меншы за 300 асобнікаў. Кніга друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Очерки истории Беларуси и маркиз де Сад. Мининформ опубликовал список книг, вредящих нацбезопаности 12:10
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: