Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак — Politwomen.org.
«Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта нашы героі і гераіні!», — пракаментавала з’яўленне старонкі ў інтэрнэце Яўгенія.
Сайт працуе на дзвюх мовах — беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын.
На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак. Гэтаксама даведацца навіны пра іх.
Нагадаем, што Яўгенія Доўгая і Ганна Татур распачалі свой праект у Instagram. Аўтаркі намагаліся прыцягнуць увагу да беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі, зрабіць так, каб пра палітвязынак не забыліся ў час вайны.
На сёння Instagram «Палітвязынкі» мае больш за тысячу падпісчыкаў.
Падтрымаць праект, які сёння займеў і паўнавартасны сайт, можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: