На беларускай цяпер ёсць поўны пераклад эдычнай трылогіі — «Тэхналогія» друкуе твор «Эда. Песні пра герояў»

Культура
Фота: tn.by.

Сусветна вядомыя творы скандынаўскага эпасу ХІІІ стагоддзя са старажытнаісландскай на беларускую мову пераклаў Яўген Папакуль.

Аб выхадзе заключнай часткі эдычнай трылогіі ў выдавецтве «Тэхналогія» — «Эда. Песні пра герояў» — перакладчык і навуковец паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетках. Кніга мусіць з’явіцца ў продажы 10 кастрычніка.

«Дыхтоўная таміна на амаль 400 старонак, — апісаў новае выданне Яўген Папакуль. — Скандынаўскі варыянт бессмяротнай легенды пра Сігурда, Брунхільд, Гудрун, цмока Фафніра і знакаміты скарб Ніфлунгаў, найбольш адметныя гераічныя песні з сагаў, а ў дадатак — «Песня пра сонца» і норнская балада «Хільдзіна». 28 твораў! А галоўнае, цяпер у нас ёсць поўны пераклад і «Паэтычнай», і «Празаічнай Эды» на родную мову. Спадзяюся, тры гады бесперапыннай працы былі недарэмнымі», — дадаў адмыслоўца.

Нагадаем, што так званая «Празаічная Эда» — «Эда Сноры Стурлусана«, і першая частка «Паэтычнай Эды» — «Эда. Песні пра багоў»- былі выдадзены ў мінулым годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Выдаўцом «Эды. Песні пра герояў» стала навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» — кнігу ўжо зараз можна замовіць на сайце.

Яўген Папакуль, які выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце міфалогію і шведскую мову, акрамя старажытнаісландскай і шведскай, ведае таксама фарэрскую і малавядомую мову норн. У заключнай частцы трылогіі ён пераклаў з мовы норн на беларускую баладу «Хільдзіна».

«Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да кожнай паэмы з тлумачэннямі ўсіх кенінгаў», — адзначаецца ў анатацыі.

Для беларускай кніжнай прасторы, якае мае патрэбу ў перакладах сучасных і класічных твораў сусветнай літаратуры, выхад эдычнай трылогіі — падзея без сумневу вартая ўвагі.

Перадзамова на «Песні пра герояў» ужо адкрыта на сайце выдавецтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: