Незалежная Прэмія імя Ежы Гедройця абвясціла намінантаў адзінаццатага сезону. У поўны спіс твораў на атрыманне найбуйнейшай літаратурнай узнагароды Беларусі за 2021 год прынята 21 кніга.
У спісе заяўлены кнігі чатырнаццаці выдавецтваў, найбольшая колькасць намінантаў належыць «Кнігазбору». Сярод канкурсантаў, што цікава, ёсць твор ад выдавецкага дома «Звязда».
Заўважна ў спісе і даволі вялікая прысутнасць літаратуры для дзяцей.
Яшчэ сярод адметнасцей гэтага года — арганізатары конкурсу знялі абмежаванне на ўдзел у Прэміі лаўрэатаў-пераможцаў мінулых гадоў. Раней уладальнікі ўзнагароды не маглі намінавацца на працягу дзесяці сезонаў пасля перамогі. Цяпер гэта абмежаванне скасавана.
Поўны спіс аўтараў і твораў-намінантаў на Прэмію Гедройця-2022, такім чынам, выглядае так:
- Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021.
- Анатоль Бутэвіч. Распасажаны дом. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2020.
- Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021.
- Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021.
- Алег Грушэцкі. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Мінск, Четыре четверти, 2021.
- Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021.
- Таццяна Дамаронак. Маша і яе чароўны лес. Мінск, “Беларусь”, 2021.
- Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, “Янушкевіч”, 2020.
- Васіль Жуковіч. Прадчуванні. Мінск, “Ковчег”, 2021.
- Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, “Логвінаў”, 2021.
- Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? Мінск, “Кнігазбор”, 2020.
- Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, “Кнігазбор”, 2021.
- Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021.
- Маргарыта Латышкевіч. Уласны крыж. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2021.
- Уладзімір Ліпскі, Каранацыя душы. Мінск, “Адукацыя і выхаванне”, 2021.
- Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021.
- Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, “Галіяфы”, 2021.
- Вольга Шчукіна. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Мінск, «Кнігазбор», 2021.
- Лаўрэн Юрага. Замак з люстраной залай. Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2021.
Нагадаем, што арганізатарамі Прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Беларускі ПЭН, Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Мінску. Узнагарода ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Лаўрэатамі Прэміі ў розныя гады станавіліся: «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, «Libido» Ільі Сіна, «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова, «Быў у пана верабейка гаварушчы» Змітра Бартосіка, «Завяршыць гештальт» Максіма Шчура ды іншыя творы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: