Нарвежская кінаасацыяцыя Cinemateket у пачатку верасня арганізавала Дні беларускага кіно, падчас якіх паказала фільмы з Беларусі – «Стрыптыз і вайна» і «25» Андрэя Куцілы, «Ідзі і глядзі» Элема Клімава, і «Сёстры пратэсту» ад 34mag.
17 верасня ў Осла і 18 верасня ў Бергене пакажуць «Чыстае Мастацтва» і «Маршрут перабудаваны» рэжысёра Максіма Шведа, а гэтаксама «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы і «Крышталь» Дар’і Жук.
Мерапрыемства арганізавана сумесна з Беларускай асацыяцыяй у Нарвегіі Razam.
«Абуджэнне беларускай грамадзянскай супольнасці адбылося раптоўна і закранула і беларусаў у Нарвегіі. Жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да нашых суайчыннікаў, сяброў і членаў сям’і ў жніўні 2020 года з’ядналі беларускую дыяспару ў Нарвегіі. Барацьба за свабоду і дэмакратыю таксама выклікала цікавасць да Беларусі людзей ва ўсім свеце, – паведамляецца на сайце Cinemateket. – Беларуская асацыяцыя ў Нарвегіі «Разам» хоча запрасіць на публічныя дэбаты аб барацьбе за свабоду ў Беларусі і распаўсюдзіць інфармацыю аб Беларусі і палітычным развіцці ў краіне».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram