У рамках кампаніі салідарнасці #BiałoCzerwonoBiały Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве размясціў плакаты-пераможцы міжнароднага конкурсу, прысвечанага беларускай рэвалюцыі, на больш чым 100 асветленых прыпынках грамадскага транспарту ў розных месцах польскай сталіцы.
«Конкурс, кампанія і выстава ў галерэі пад адкрытым небам Музея каралеўскіх Лазенак ва Уяздоўскіх алеях у сталіцы з’яўляюцца выказваннем нашай салідарнасці з беларускім грамадствам, якое не спыняе мірнай барацьбы за дэмакратыю ў сваёй краіне, — паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтра культуры ў Варшаве. — Усіх, каму блізкія вольныя імкненні нашых суседзяў-беларусаў, заклікаем дэманстраваць памяць, салідарнасць і падтрымку ў мастацкай форме».
Нагадаем, што сама выстава прац-пераможцаў конкурсу будзе працаваць да 4 верасня на агароджы парку Каралеўскіх Лазенак у Варшаве з боку алей Уяздоўскіх.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: