Раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» патрапіў у кароткі спіс цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus

Культура
Сем кніг, якія ўвайшлі ў шорт ліст прэміі Angelus. Першая ў першым шэрагу - Альгерд Бахарэвіч "Сарока на шыбеніцы". Фота: фэйсбук Альгерда Бахарэвіча.

Пра гэта літаратар паведаміў у сваім фэйсбуку.

У чэрвені журы абрала 14 кніг са ста ў доўгі спіс, сёння з 14 засталося сем. Аб’яўленне пераможцы, а таксама цырымонія ўзнагароджання пройдуць 15 кастрычніка ва Уроцлаве. Аўтар або аўтарка ўзнагароднай кнігі атрымае 150 тысяч злотых; Angelus, такім чынам, з’яўляецца самай высокааплатнай літаратурнай прэміяй у Польшчы.

Кароткі спіс прэміі Angelus – гэта фінальная сямёрка кніг, у якіх, на думку журы, спалучаюцца «шырока асэнсаваная цэнтральнаеўрапейскасць, перапрацоўка траўм, характэрных для нашага рэгіёна, а таксама нацыянальна-культурная невідавочнасць».

Перакладчыкамі рамана Альгерда Бахарэвіча на польскую мову з’яўляюцца Ян і Ігар Максімюкі, твор выйшаў у Фундацыі Pogranicze. Аўтары перакладу на польскую мову той кнігі, якая перамагла, атрымліваюць прыз у памеры 40 тысяч злотых. «Аднак, – як паведамляецца на сайце прэміі, – не выключана, што журы больш за ўсё спадабаецца кніга, першапачаткова створаная на польскай мове».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: