Удзельнікі «Агульнай дыктоўкі-2022» змогуць не толькі праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі, але і дапамагчы Лiдскаму замку атрымаць новы экспанат. Бо за кожнага ўдзельніка ААТ «Лідскае піва» пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для філіяла Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
«Агульная дыктоўка» пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз. Каб стаць паўнапраўным удзельнікам праекта, трэба зарэгістравацца на сайце і пазначыць месца, дзе плануеце пісаць: анлайн ці афлайн — у Lidbeer DVOR (Мінск, Кульман, 1, корп. 8).
Трэцяга верасня а 15:00 Ютуб-канале і на пляцоўцы ў Мінску пачнецца трансляцыя. Удзельнікам трэба падрыхтаваць ручку i ліст фармату А4. Абмежаванняў па ўзросце, геаграфіі і нават узроўню мовы няма — для дыктоўкі арганізатары выбралі тэкст сярэдняй складанасці, каб паказаць адначасна і багацце нашай мовы, і яе меладычную прыгажосць.
Сёлета тэкст дыктоўкі зачытае культавы дыктар беларускага радыё і тэлебачання Уладзімір Баклейчаў, голасам якога «прамаўляе» мінскі метрапалітэн.
Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 3 верасня да 19:00. Выстаўляць адзнакi будуць прафесійныя філолагі, свае вынікі з іх каментарамі можна будзе ўбачыць праз 3-4 дні таксама ў асабістым кабінеце.
Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8, 9 ці 10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара, які адкрыўся ў Лідзе гэтай вясной.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram