Па кнізе Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» здымуць серыял

Культура
Кадр з серыяла "Чарнобыль", заснаванага на творы Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітвы". У кадры акцёры Стэлан Скаргард (Stellan Skarsgård) і Джарэд Харыс (Jared Harris). Фота: Liam Daniel/HBO.

Пра гэта са спасылкай на словы беларускай пісьменніцы ў сваіх сацсетках падзяліўся выдавец і расійска-беларускі журналіст Барыс Пастэрнак.

Гаворка ідзе пра тэлевізійны серыял па кнізе Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча». Са слоў Пастэрнака, паміж буйнымі стрымінгавымі рэсурсамі за права на экранізацыю твора разгарэлася вялікая бойка. Высокай канкурэнцыі між кампаніямі садзейнічаў поспех міні-серыяла «Чарнобыль», знятага амерыканскай HBO ў 2019 годзе, і адзначага пазней шматлікімі ўзнагародамі. Нагадаем, што ў большай ступені серыял быў заснаваны на кнізе беларускай нобелеўскай лаўрэаткі «Чарнобыльская малітва».

На дадзены момант вядома, што адна з кампаній усё ж падпісала дамову з беларускай пісьменніцай.

«Не могу пока разглашать подробности, но договор подписан, подготовительный период начался», — напісаў у сваім пасце Барыс Пастэрнак.

Гэтаксама журналіст паведаміў, што выдавецкім дом «Время», гендырэктарам якога ён з’яўляецца, выдаў тры кнігі беларускай аўтаркі «ў новым выкананні». Гаворка ідзе пра даступныя покетбукі «Цинковые мальчики», «Чернобыльская молитва», «У войны не женское лицо». «Покетбуки существенно дешевле переплетов — значит эти важные книги станут доступнее», — падкрэсліў выдавец.

Па кнізе Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночае аблічча" здымуць серыял
Вокладка новага выдання творa «У войны не женское лицо» Святланы Алексіевіч. Выдавецкі дом «Время», 2022 год.

Таксама Барыс Пастэрнак дадаў, што твор «У войны не женское лицо», які быў напісаны ў 1983 годзе, на жаль, сёння набывае новую актуальнасць з-за вайны ва Украіне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: