Беларуская мастачка Лілія Квацабая стварыла серыю партрэтаў палітвязняў для праекта politzek.me

Культура
Малюнак Ліліі Квацабая для Politzek.me. Фота: facebook.com/politzekme.

У партрэтных сілуэтах зняволеных мастачка Лілія Квацабая размясціла беларускія краявіды: ад палёў і балот да рэк, лясоў і пейзажаў з жывёламі.

На партрэтах намаляваныя: Эдуард Бабарыка, Алана Гебрэмарыям, Максім Знак, Мікола Дзядок, Марыя Калеснікава, Сцяпан Латыпаў, Сяргей Ціханоўскі.

Праект politzek.me нагадвае, што ў зняволенні ў Беларусі цяпер знаходзяцца больш за 1600 чалавек. Каб дапамагчы ім, можна адправіць ліст або паштоўку, заданаціць на перадачу ці адвакацкую дапамогу, адправіць тэлеграму.

Лілія Квацабая займаецца палітычнай ілюстрацыяй. Яе творы, прысвечаныя барацьбе беларусаў супраць рэжыму Лукашэнкі і вайне ва Украіне, экспануюцца на розных выставах і форумах.

9 жніўня 2020 года яна ўпершыню прагаласавала на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. А напрыканцы верасня стварыла першую палітычную ілюстрацыю пад назвай «Дзве асобы. Адзін шлях». На ёй партрэт Лукашэнкі ўтвораны з дапамогай дубінак і шчытоў і візуальна нагадвае сілуэт Гітлера. У лістападзе 2020 года Лілія пераехала ў ЗША і пачала актыўна маляваць палітычныя ілюстрацыі на розныя тэмы. Хутка работы дзяўчыны пачалі экспанавацца на выставах у еўрапейскіх і амерыканскіх гарадах.

Беларуская мастачка Лілія Квацабая стварыла серыю партрэтаў палітвязняў для праекта politzek.me
Фота: facebook.com/politzekme.
Беларуская мастачка Лілія Квацабая стварыла серыю партрэтаў палітвязняў для праекта politzek.me
https://www.facebook.com/politzekme.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: