«Кніга-крык»: паэтка Ганна Комар у Лондане прэзентавала зборнік вершаў «Мы вернемся» паводле гісторый беларусаў

Культура
Ганна Комар. Фота: facebook.com/hanna.komar.1232.

Прэзентацыя кнігі Ганны Комар «Мы вернемся» адбылася ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане.

Зборнік з дваццаці дакументальных вершаў напісаны паводле гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года пасля пачатку пратэстаў у 2020-м.

Беларуская паэтка распавяла на прэзентацыі, у які момант нарадзілася ідэя зборніка, і чаму паўстала менавіта такая форма паэтычнага выказвання — дакументальны верш.

«Гэта была яшчэ вясна 2021 года — людзі з’язджалі, і з’яджалі з Беларусі, і ў маім фэйсбуку перыядычна ўзнікалі скаргі на тое, як добра жывуць тыя, хто з’ехалі, — дзеліцца аўтарка. — А мне было не зразумела: што гэта за людзі, якія добра жывуць? Бо мае сябры перажывалі той досвед [ад’езду] давольна эмацыйна».

"Кніга-крык": паэтка Ганна Комар у Лондане прэзентавала зборнік вершаў "Мы вернемся" паводле гісторый беларусаў
Падчас прэзентацыі ў Скарынаўскай бібліятэцы. Скрын з відэатрансляцыі.

Тады ў Ганны Комар з’явілася ідэя праінтэрв’юіраваць людзей, якія з’ехалі, і напісаць адзін доўгі верш з іхніх словаў.

«Адзін — агульны, — кажа яна. — Але калі я сабрала інтэрв’ю, то зразумела, што такі верш не атрымаецца, бо кожная гісторыя — унікальныя, і ў кожнай гісторыі — ёсць паэзія. І я мушу расказаць гэтыя гісторыі, бо я — паэтка».

Ганна дадае, што, па сутнасці, брала пісьмовыя інтэрв’ю, а потым сядзела і займалася «мантажом».

«Састаўляла словы, выразала, склейвала…  Як ёсць мантаж у дакументальным фільме, — тое [адбывалася] з тэкстам, — прызнаецца яна. — Таму я кажу зараз, што мы напісалі гэтую кнігу: тыя дваццаць чалавек беларусаў і беларусак, чые імёны пазначаны на вокладцы, і я».

"Кніга-крык": паэтка Ганна Комар у Лондане прэзентавала зборнік вершаў "Мы вернемся" паводле гісторый беларусаў
Вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся».

«.. кніга — нацягнуты нерв, кніга-крык, — выказалася аб новым выданні чытачка Вольга. — Ганна зрабіла паэзію з крыкаў адчаю тых, хто крычаў, альбо ўжо не мог крычаць. І зараз для мяне «Мы вернемся» — гэта прыклад, як можна рабіць літаратуру з крывавага, з таго, што яшчэ жывое б’ецца ў тваіх далонях. Такая літаратура будзе біцца доўга!».

«Адчуванне, што паглядзела дакументальнае кіно. Па глыбіні і шчыльнасці. Амаль бачу іх — [герояў кнігі], — падзялілася сваімі ўражаннямі чытачка Ганна.

Зараз набыць зборнік дакументальных вершаў Ганны Комар «Мы вернемся», якая была надрукавана ў Скарынаўскім выдавецтве, можна па ўсім свеце. Дастаткова зазірнуць на старонку выдавецтва.

Нагадаем, што Ганна Комар — аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» і «Recycled». Асобныя творы літаратаркі перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, рускую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, англійскую мовы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: