Барацьба працягваецца. Па звароце Бондаравай упраўленне ідэалагічнай работы ў Гродне прыпыніла рашэнне аб наданні імя Адама Мальдзіса астравецкай бібліятэцы

Культура
Адам Мальдзіс.

Адказам на апошні зварот у Гродзенскі аблвыканкам вядомая праўладная актывістка Вольга Бондарава падзялілася ў сваім тэлеграм-канале.

Згодна з апошнім, выкананне рашэння Астравецкага райвыканкама «О переименовании государственного учреждения культуры «Островецкая районная библиотека» «приостановлено».

Барацьба працягваецца. Па звароце Бондаравай упраўленне ідэалагічнай работы ў Гродне прыпыніла рашэнне аб наданні імя Адама Мальдзіса астравецкай бібліятэцы
Адказ ад упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

Зварот Бондаравай быў разгледжаны «совместно с заинтересованными», «всесторонне изучены обстоятельства по данной ситуации» — і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, лічы, заблакавала ініцыятыву Астраўца.

Прычым крыху раней Гродзенскі аблвыканкам, а дакладней упраўленне культуры абласной установы ў адказ на лісты актывісткі паведаміла, што рашэнне аб наданні раённай бібліятэцы імя беларускага гісторыка, пісьменніка, літаратуразнаўцы, краязнаўцы, ураджэнца Астраўца Адама Мальдзіса яно адмяняць не будзе.

«Учитывая тот факт, что в управление культуры также поступило обращение в поддержку инициативы Островецкого райисполкома по присвоению районной библиотеке имени А. И. Мальдиса, как известного деятеля науки и культуры, выдающегося уроженца Островецкого района, отмена решения в настоящее время не планируется», – адзначалася ў папярэднім адказе чыноўнікаў.

Барацьба працягваецца. Па звароце Бондаравай упраўленне ідэалагічнай работы ў Гродне прыпыніла рашэнне аб наданні імя Адама Мальдзіса астравецкай бібліятэцы
Адказ ад упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Тады спадарыня Бондарава, якая з’яўляецца в. а. старшыні ГА «Историко-патриотический поисковый клуб «Аркона», дамаглася толькі таго, што на будынак бібліятэкі таблічку з пазнакай было вырашана не вешаць.

Наступным крокам ад праўладнай актывісткі быў ужо ліст ва ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі гэтага ж аблвыканкама, дзе да яе словаў, урэшце, прыслухаліся.

Паслядоўнасць лістоў бачна па адказах: ад упраўлення культуры ліст паступіў ад 27 ліпеня, ад упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі — 29 ліпеня.

Тут рэзонным падаецца пытанне да аддзела ідэалагічнай работы абласной установы: а чаму не былі прынятыя да ўвагі звароты іншых грамадзян, як гэта зрабіла ўпраўленне культуры? Ці ідэолагі ў Гродне прадузята ставяцца да адных і падтрымліваюць іншых?

Вольга Бондарава ў сваю чаргу выказала падзяку ўсім аднадумцам, якія падтрымалі яе ў намаганнях спыніць «бесконтрольный разгул националистов и пропольских коллаборантов».  Менавіта «националистом» і «пропольским коллаборантом» яна лічыць спадара Мальдзіса.

Нагадаем, што таблічка з наданнем астравецкай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса мусіла з’явіцца на будынку 7 жніўня, на 90-годдзе культурнага дзеяча, які адышоў у іншы свет у студзені гэтага года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: