Пра існаваннае канцэпцыі музея гісторыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паведамілі Reform.by крыніцы з музейных колаў.
Будучая экспазіцыя, якая будзе распавядаць пра вехі гісторыі ведамства, мусіць размесціцца ў будынку Міністэрства культуры па адрасе праспект Пераможцаў, 11 — на шостым паверсе. Зараз, па словах крыніцы, для будучай экспазіцыі вызваляюцца памяшканні.
Згодна з канцэпцыяй, музей будзе распавядаць гісторыю ведамства ад 1950-х гадоў: этапы станаўлення і дасягненняў. У экспазіцыі будуць пералічацца перыяды працы ўсіх міністраў культуры: ад першага — да дзейнага, акрамя… часу кіравання Паўла Латушкі — з 2009 па 2012 гады.
У гэтым часовым адрэзку, сыходзячы з меркавання стваральнікаў, дасягненняў ведамства не назіралася.
Плануецца, што экспазіцыя будучага музея адкрыецца ўжо ўвосень.